Reform.news

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на пятніцу з-за завеяў

Рэдакцыя Reform.news · 1 студзеня 2026, 13:46

https://reform.news/be/aranzhavy-zroven-nebjaspeki-abveshchany-na-pjatnicu-z-za-zaveja/

Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі на пятніцу, 2 студзеня.

Уначы і раніцай у многіх раёнах Беларусі чакаецца моцны снег, завеі. На дарогах магчымыя снежныя заносы. Чакаецца ўзмацненне паўднёвага ветру з парывамі да 15–18 м/с.

Таксама чакаецца рэзкае пацяпленне. Мінімальная тэмпература паветра на захадзе складзе 0… -8°C.

Рэклама

Пакінуць адказ