У Літве перахапілі 9 партый беларускіх цыгарэт на метэазондах
Рэдакцыя Reform.news · 9 кастрычніка 2026, 15:27
https://reform.news/be/u-litve-perahapili-9-partyj-belaruskih-cygarjet-na-metjeazondah/У чацвер, 8 кастрычніка, літоўскія памежнікі перахапілі дзевяць партый беларускіх цыгарэт, якія пераправілі праз мяжу на метэазондах.
Чатыры выпадкі былі зафіксаваны ў Варэнскім раёне, тры — у Кайшадорскім, па адным — ва Укмергскім і Панявежскім раёнах, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
Некаторыя буйныя партыі перавозіліся не адным, а некалькімі злучанымі адзін з адным паветранымі шарамі. Да ўсіх грузаў былі прымацаваны GPS-трэкеры для адсочвання месцазнаходжання.
Усяго памежнікам удалося перахапіць 55 490 пачкаў цыгарэт.
