Фото: Reform.by
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень надворнай небяспекі на пятніцу. Прычына — галалёд.
“30 студзеня (пятніца) у многіх раёнах рэспублікі захаваецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. У Мінску на дарогах захаваецца галалёдзіца”, — гаворыцца ў папярэджанні.
У пятніцу надвор’е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная паветраная маса. Уначы воблачна з праясненнямі, удзень пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўдні краіны пройдзе невялікі снег.
Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад -6°С па паўднёвым захадзе да -22°С па поўначы, максімальная ўдзень — -9… -15°С, у паўднёвых раёнах краіны — -6… -8°С.