Фото: Серый кот
Аляксандр Андрушкевіч сёння мае намер працягнуць пікетаванне пасольства ЗША ў Вільнюсе. Ён дамагаецца, каб адміністрацыя ЗША падчас перамоваў з Лукашэнкам паўплывала на лёс палітвязня Сцяпана Латыпава.
Учора стала вядома, што Латыпаў зноў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у зняволенні.
Аляксандр Андрушкевіч 26 сакавіка абвясціў сухую галадоўку і з 16 да 22 гадзін прастаяў у адзіночным пікеце каля пасольства ЗША. У 22 гадзіны ў адпаведнасці з літоўскімі законамі ён зняў пікет, але не спыніў сухую галадоўку.
Сёння актывіст мае намер працягваць акцыю.