Амерыканская разведка ацаніла ўстойлівасць іранскага рэжыму – Reuters

Амерыканская разведка ацэньвае ўстойлівасць іранскага рэжыму як высокую. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ацэнкамі.

«Мноства разведвальных дакладаў утрымліваюць «паслядоўны аналіз, які сведчыць аб тым, што рэжыму не пагражае крах» і ён «захоўвае кантроль над іранскім насельніцтвам», – цытуе агенцтва адну з крыніц.

Паводле яго інфармацыі, апошні падобны даклад быў прадстаўлены днямі.

У Ізраілі прытрымліваюцца падобнай ацэнкі. Паводле інфармацыі высокапастаўленай ізраільскай крыніцы, афіцыйныя асобы падчас закрытых перамоваў таксама прызналі, што няма ніякай упэўненасці ў тым, што вайна прывядзе да краху ўрада.

Разам з тым крыніцы падкрэслілі, што сітуацыя ўнутры Ірана зменлівая.

Між тым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сёння заявіў, што перамога фактычна ўжо здабыта, пытанне толькі ў тым, калі ЗША спыняцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!