Аляксей Грахоўскі будзе займацца моладзевымі праблемамі ў АПК
Рэдакцыя Reform.news · 4 лютага 2026, 11:52
https://reform.news/be/aljaksej-graho-ski-budze-zajmacca-moladzevymi-prablemami-apk/Аляксей Грахоўскі будзе займацца моладзевымі праблемамі ў АПК. Як паведамілі ў прэс-службе Аб’яднанага пераходнага кабінета, ён стане намеснікам прадстаўніцы АПК па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыты Ворыхавай. Грахоўскі будзе адказваць за кірунак моладзевых праблем.
«Першая прыярытэтная задача — мабільнасць. Маладыя людзі рухаюцца. Яны наладжваюць кантакты. Яны будуюць сеткі. Больш ніякіх бар’ераў.
Другая прыярытэтная задача — адукацыя. Рэальная адукацыя для нармальнай будучыні. Сапраўдныя магчымасці.
Трэцяя прыярытэтная задача — праца. Рэальны бізнес. Рэальныя кар’еры. Маладыя беларусы павінны мець магчымасць будаваць сабе жыццё, якога яны сапраўды заслугоўваюць», — пракаментавала задачы новага намесніка Ворыхава.
Аляксей Грахоўскі нарадзіўся ў Мінску, скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, бакалаўрыят Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Вучыцца там жа ў магістратуры. У 2023 годзе стаў сузаснавальнікам арганізацыі LICHTAR.
