Фото: Natalya Letunova / Unsplash.com
Міністэрства фінансаў ЗША выдала 60-дзённую ліцэнзію, якая дазваляе аперацыі з іранскай нафтай.
«У адпаведнасці з працяглымі прадуктыўнымі перамовамі ў Швейцарыі Іран абавязаўся забяспечыць свабодны і бесперашкодны праход праз Армузскі праліў, а таксама дапусціць у краіну інспектараў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).
У рамках дасягнутых дамоўленасцяў Міністэрства фінансаў ЗША выдала часовую генеральную ліцэнзію тэрмінам на 60 дзён, якая дазваляе здабычу, пастаўку і продаж іранскай нафты», — напісаў міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт у сацыяльнай сетцы X.
Ліцэнзія дзейнічае да 21 жніўня.
Дакумент дазваляе пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў іранскага паходжання ў ЗША, а таксама аперацыі з суднамі для транспарціроўкі нафты. Разлікі могуць ажыццяўляцца ў доларах ЗША.