Акаўнты Волкава і Яшына ўнеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Рэдакцыя Reform.news · 2 верасня 2026, 09:45
https://reform.news/be/aka-nty-volkava-i-jashyna-nesli-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” акаўнты ў Telegram расійскіх апазіцыйных дзеячаў Леаніда Волкава і Іллі Яшына.
“Экстрэмісцкай” інфармацыйную прадукцыю іх акаўнтаў палічыў суд Лоеўскага раёна. Рашэнне датаванае 31 жніўня.
Таксама ў спіс унеслі Instagram-акаўнт “masahiro_sibbata” і TikTok-акаўнт “Тот самый Белорус”.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.
