Reform.news

«Аэрафлот» адчытаўся пра вынікі на мінскім напрамку

Рэдакцыя Reform.news · 7 ліпеня 2026, 09:21

https://reform.news/be/ajeraflot-adchyta-sja-pra-vyniki-na-minskim-napramku/

Расійская авіякампанія «Аэрафлот» падвяла вынікі працы на мінскім напрамку.

Як паведамілі ў прэс-службе кампаніі, у 2021–2025 гадах паміж Масквой і Мінскам было перавезена больш за 1,7 млн пасажыраў. Рэкордным стаў 2025 год, калі рэйсамі паміж дзвюма сталіцамі скарысталіся амаль 469 тыс. чалавек.

У першым паўгоддзі 2026 года кампанія перавезла 230 тыс. пасажыраў, што на 3,4% больш, чым летась.

Рэклама

Пакінуць адказ