Афіцэраў запасу прызвалі на службу ў рамках праверкі баявой гатоўнасці
Рэдакцыя Reform.news · 26 жніўня 2026, 13:13
https://reform.news/be/aficjera-zapasu-pryzvali-na-sluzhbu-ramkah-praverki-bajavoj-gato-nasci/Афіцэраў запасу прызвалі на службу ў рамках праверкі баявой гатоўнасці 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады. Праверка пачалася днямі па даручэнні Лукашэнкі.
Як патлумачыў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, афіцэры павінны будуць у найкарацейшыя тэрміны аднавіць свае прафесійныя навыкі і веды і быць гатовымі да вырашэння задач па фарміраванні падраздзяленняў.
“У рамках гэтай праверкі мы правяраем у тым ліку, як працуюць усе сістэмы забеспячэння, у тым ліку сістэмы ваенных камісарыятаў. Для іх пастаўка ваеннаабавязаных таксама з’яўляецца пазапланавым мерапрыемствам, раптоўным.
Таму мы і паглядзім сёння, як яны своечасова апавясцілі ваеннаабавязаных, ажыццявілі іх збор, пастаўку і перадачу афіцэраў камандаванню артылерыйскай брыгады”, – сказаў ён, перадае прэс-служба Мінабароны.





