Адзін чалавек загінуў у ААЭ падчас атакі Ірана

Адзін чалавек загінуў у выніку іранскай атакі на ААЭ. Эмірацкае дзяржаўнае агенцтва WAM распаўсюдзіла заяву Мінабароны краіны, у якой сцвярджаецца, што ўсе ракеты, выпушчаныя Іранам па Абу-Дабі, былі перахоплены.

У заяве гаворыцца, што сістэмы СПА эфектыўна справіліся і паспяхова перахапілі шэраг ракет. Падзенне абломкаў у жылым раёне прывяло да шкоды. У выніку таксама загінуў “адзін мірны жыхар азіяцкай нацыянальнасці”.

Мінабароны заявіла, што іранская атака ўяўляе сабой грубае парушэнне нацыянальнага суверэнітэту і міжнароднага права.

“ААЭ пакідаюць за сабой поўнае права адказаць на гэтую эскалацыю і прыняць усе неабходныя меры для абароны сваёй тэрыторыі, грамадзян і жыхароў, а таксама для забеспячэння свайго суверэнітэту, бяспекі і стабільнасці”, — гаворыцца ў заяве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!