Аддзяленне банка загарэлася ў Мінску

Днём 19 чэрвеня на вуліцы Жукоўскага ў Мінску загарэлася аддзяленне банка. У будынку загарэлася столь.

Узгаранне патушылі супрацоўнікі банка. Пажарныя, якія прыбылі на месца, устанавілі, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі столевага свяцільніка. Пацярпелых няма, паведамляе МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!