Фото: Reform.news
Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Пра гэта сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі. Адзіным раёнам, свабодным ад абмежавальных мер, застаецца Расонскі раён Віцебскай вобласці.
Поўныя забароны дзейнічаюць у дзесяці раёнах Віцебскай вобласці — Бешанковіцкім, Віцебскім, Докшыцкім, Лепельскім, Лёзненскім, Полацкім, Сенненскім, Талачынскім, Ушацкім, Чашніцкім і Шумілінскім, у 14 раёнах Гомельскай вобласці – Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жыткавіцкім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Светлагорскім і Хойніцкім раёнах, 10 раёнах Мінскай вобласці – Бярэзінскім, Барысаўскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Мінскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім, Салігорскім і Чэрвеньскім і амаль ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, акрамя Горацкага, Дрыбінскага і Шклоўскага – там уведзены абмежаванні.
Па інфармацыі МНС, за суткі ў Беларусі пагасілі 4 лясныя пажары, адзін тарфяны пажар і 92 узгаранні травы. Лясныя пажары адбыліся ў Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.