«Белнафтахім» зноў павышае цэны на аўтамабільнае паліва. З 8 ліпеня яны павялічваюцца на адну капейку. Паліва ў Беларусі будзе каштаваць: АІ-92 — 2,59 рубля за літр, АІ-95 — 2,69 рубля за літр, АІ-98 — 2,91 рубля за літр, дызельнае паліва — 2,69 рубля за літр. Папярэдні раз цэны на паліва павышаліся на адну капейку 24 чэрвеня.