Рыжанкоў і Лаўроў падпісалі праграму сумесных дзеянняў да 2029 года
Рэдакцыя Reform.news · 25 лістапада 2026, 14:05
https://reform.news/be/ryzhanko-i-la-ro-padpisali-pragramu-sumesnyh-dzejannja-da-2029-goda/Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў падпісалі чарговую праграму сумесных дзеянняў у галіне знешняй палітыкі. Яна ахоплівае 2027-2029 гады.
Праграма падпісаная па выніках сумеснага пасяджэння калегій МЗС дзвюх краін, якое прайшло ў Гомелі.
Падчас калегіі знешнепалітычныя ведамствы падвялі вынікі рэалізацыі праграмы сумесных дзеянняў на 2024-2026 гады.
