Reform.news

МУС правядзе вучэнні ў Гомелі. Рух у цэнтры будзе абмежаваны

Рэдакцыя Reform.news · 23 лістапада 2026, 16:42

https://reform.news/be/mus-pravjadze-vuchjenni-gomeli-ruh-u-cjentry-budze-abmezhavany/

У Гомелі 23-27 лістапада будуць праходзіць вучэнні МУС. Рух транспарту ў цэнтры будзе абмежаваны. Магчыма перамяшчэнне спецыяльнай і ваеннай тэхнікі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Запланаваны комплексныя камандна-штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС да дзеянняў у асаблівых умовах.

У Гомелі з 19:00 23 лістапада па 10:00 27 лістапада будзе абмежаваны рух і спыненне транспарту па адрасах:

  • вул. Камунараў ад вул. Кірава да вул. Савецкай;
  • уезд у арку дома 18 па вул. Савецкай (пад’езд да паліклінікі МУС);
  • уезд у двор дома 18 па вул. Сялянскай.

Таксама будзе часткова абмежаваны рух і ўезд на тэрыторыю паркоўкі гасцініцы «Сож».

У горадзе магчыма перамяшчэнне спецыяльнай і ваеннай тэхнікі.

Рэклама

Пакінуць адказ