У мінскай мячэці прэзентавалі пераклад Кур’ана на беларускую мову – фотафакт
Reform.news · 20 лістапада 2026, 17:03
https://reform.news/be/u-minskaj-mjachjeci-prjezentavali-peraklad-kur-ana-na-belaruskuju-movu-fotafakt/У мінскай мячэці адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання «Кур’ан з арабскім тэкстам і перакладам сэнсаў».
Над перакладам працавалі Аляксей Ісмаіл Крыўцоў і Давуд Радкевіч. Таксама да працы над фаліянтам далучылася паэтка Аксана Спрынчан — яна распавяла пра падзею ў фейсбуку, згадаўшы свае татарскія карані па лініі Канапацкіх.
«Цудоўны дзень — адбылася прэзентацыя Кур’ана на беларускай мове ў мінскай мячэці. Спадзяюся, мае продкі па кудзелі Канапацкія ўсьцешаныя, што і я мела дачыненьне да гэтага перакладу […]. Колькі гадоў таму я ўпершыню пабачыла дзіўны сон, зьвязаны з маімі татарскімі каранямі, і вось ужо ў мяне беларускі Кур’ан».



Выданне выканана з паралельным арабскім тэкстам і беларускім перакладам сэнсаў з каментарамі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
