ЗША і Венесуэла аднаўляюць ваеннае супрацоўніцтва
Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 09:41
https://reform.news/be/zsha-i-venesujela-adna-ljajuc-vaennae-supraco-nictva/ЗША і Венесуэла аднаўляюць ваеннае супрацоўніцтва. Міністр вайны ЗША Пітэр Хегсет і міністр абароны Венесуэлы Густава Гансалес Лопес падпісалі дакумент у сферы ваеннага супрацоўніцтва.
Як паведамілі ў Пентагоне, ён накіраваны на аднаўленне супрацоўніцтва абаронных ведамстваў, а таксама прадугледжвае сумесныя аперацыі ЗША і Венесуэлы.
Таксама Хегсет сустрэўся з часовай прэзідэнткай Венесуэлы Дэлсі Радрыгес. Ён пацвердзіў падтрымку трохэтапнага плана прэзідэнта Трампа для Венесуэлы: стабілізацыя, эканамічнае аднаўленне і палітычнае прымірэнне, а таксама дэмакратычны пераход. Кіраўнік амерыканскага ваеннага ведамства таксама падкрэсліў супрацоўніцтва Венесуэлы ў барацьбе з наркатрафікам.