Амбасаду Нікарагуа плануецца адкрыць у Беларусі ў канцы лістапада
Рэдакцыя Reform.news · 11 лістапада 2026, 18:28
https://reform.news/be/ambasadu-nikaragua-planuecca-adkryc-u-belarusi-kancy-listapada/У канцы лістапада ў Мінску плануецца адкрыць амбасаду Нікарагуа. Гэтае пытанне абмяркоўвалася 11 лістапада на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова з часовым павераным у справах Нікарагуа ў Беларусі Клаўдыа Антоніа Аранай.
Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферах узаемнай цікавасці, надалі асаблівую ўвагу графіку і парадку дня будучых двухбаковых мерапрыемстваў, паведамляе МЗС Беларусі.
Таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка пятага пасяджэння беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
