Reform.news

20 тон радыеактыўных чарніц спрабавалі ўвезці з Беларусі ў Літву

Рэдакцыя Reform.news · 4 лістапада 2026, 18:05

https://reform.news/be/20-ton-radyeakty-nyh-charnic-sprabavali-vezci-z-belarusi-litvu/

Літоўскія памежнікі спынілі ўвоз радыеактыўных чарніц з Беларусі ў Літву.

Фура з ягадамі перасякала мяжу 3 лістапада ў пункце пропуску «Шальчынінкай». За рулём аўтамабіля знаходзіўся 46-гадовы грамадзянін Беларусі з часовым відам на жыхарства ў Літве.

Пры праходжанні мяжы спрацавала стацыянарная сістэма радыяцыйнага кантролю. Аўтамабіль з грузам дадаткова праверылі пры дапамозе партатыўнага дазіметра, які паказаў, што радыяцыйны фон чарніц складае 0,07 мкЗв/г. З дапамогай ідэнтыфікатара радыеактыўных ізатопаў устаноўлена, што крыніцай выпраменьвання з’яўляецца цэзій-137.

Фуру з чарніцамі вярнулі ў Беларусь, паведамляе літоўская памежная служба.

Нагадаем, некалькі дзён таму ў Літву з Беларусі спрабавалі правезці 7 тон радыеактыўных лісічак.

Рэклама

Пакінуць адказ