Reform.news

Беларус хацеў увезці ў Літву 7 тон радыеактыўных лісічак

Рэдакцыя Reform.news · 3 лістапада 2026, 21:00

https://reform.news/be/belarus-hace-uvezci-litvu-7-ton-radyeakty-nyh-lisichak/

Беларус вёз у Літву 7 тон радыеактыўных лісічак, але груз развярнулі на мяжы.

36-гадовы грамадзянін Беларусі перасякаў мяжу на фуры ў пункце пропуску «Мядзінінкай». Пры пад’ездзе аўтамабіля да пагранічнага кантрольна-прапускнога пункта спрацавалі стацыянарныя вароты радыяцыйнага кантролю.

Пры дадатковай праверцы дазіметрам літоўскія памежнікі выявілі радыенуклід цэзій-137. Магутнасць дозы на паверхні дасягала 0,06 мкЗв/г пры натуральным фоне 0,02 Зв/г. Як высветлілася, фонілі свежыя грыбы — больш за 7 тон лісічак.

Памежнікі звязаліся з Цэнтрам радыяцыйнай бяспекі Літвы і атрымалі інструкцыю не прапускаць аўтамабіль у Літву. Фуру вярнулі ў Беларусь, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Рэклама

Пакінуць адказ