Пуцін зацвердзіў новы парадак вывазу ваеннай прадукцыі ў Беларусь
Рэдакцыя Reform.news · 2 лістапада 2026, 16:54
https://reform.news/be/pucin-zacverdzi-novy-paradak-vyvazu-vaennaj-pradukcyi-belarus/У Расіі зацверджана новае палажэнне аб парадку рэалізацыі дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Адпаведны ўказ падпісаны Уладзімірам Пуціным і апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ.
Палажэнне вызначае парадак фарміравання пералікаў прадукцыі ваеннага прызначэння для ўвозу з Расіі ў Беларусь і наадварот, парадак выдачы дазволаў на вываз і ўвоз такой прадукцыі і парадак кантролю за ўвозам і вывазам.
