Падатковая прымусіла беларускія кампаніі даплаціць амаль 300 млн рублёў
Рэдакцыя Reform.news · 24 кастрычніка 2026, 07:15
https://reform.news/be/padatkovaja-prymusila-belaruskija-kampanii-daplacic-amal-300-mln-rubljo/Міністэрства па падатках і зборах падвяло вынікі камеральных праверак за дзевяць месяцаў. Усяго ў студзені-верасні падатковыя органы накіравалі суб’ектам гаспадарання 15 163 паведамленні з прапановай даплаціць належныя сумы падаткаў у добраахвотным парадку.
Адзначаецца, што выніковасць накіраваных паведамленняў склала 87,4%. У бюджэт было выплачана 294,7 млн рублёў падаткаў, а сума ПДВ, якая падлягае вяртанню, зменшана на 69 млн рублёў.