Беларусь і РФ узмоцняць кааперацыю ў ВПК
Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 07:14
https://reform.news/be/belarus-i-rf-uzmocnjac-kaaperacyju-vpk/Беларусь і РФ працягнуць нарошчваць кааперацыйныя сувязі ў ваенна-прамысловым комплексе. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамваенпраме па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, якое прайшло 20-22 кастрычніка ў Казані.
Беларускую дэлегацыю ўзначальваў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, расійскую – дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Дзмітрый Шугаеў.
“Удзельнікі падвялі вынікі сумеснай працы, ацанілі выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей і выпрацавалі адзіныя падыходы да вырашэння асобных задач. Галоўны акцэнт перамоў быў зроблены на далейшым паглыбленні інтэграцыі і развіцці сумесных праектаў у ваенна-прамысловай сферы”, – паведамілі ў камітэце.
Па выніках пасяджэння быў падпісаны пратакол, які замацаваў прынятыя рашэнні па:
- нарошчванні кааперацыйных сувязей паміж прадпрыемствамі ВПК Беларусі і Расіі;
- узгодненых пазіцыях па ключавых напрамках двухбаковага супрацоўніцтва;
- механізмах кантролю за выкананнем дасягнутых дамоўленасцей.
