Лукашэнка ўхваліў праект паправак у дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС
Рэдакцыя Reform.news · 20 кастрычніка 2026, 17:16
https://reform.news/be/lukashjenka-hvali-praekt-papravak-u-dagavor-ab-mytnym-kodjekse-eajes/У Беларусі ўхвалены праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавіка 2017 года. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Праект пратакола прадугледжвае папраўкі, прызнаныя дзяржавамі – членамі ЕАЭС першачарговымі і накіраваныя на вырашэнне праблемных пытанняў у сферы мытнага рэгулявання, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Папраўкі датычацца сферы кантэйнерных і кантрэйлерных перавозак, прымянення навігацыйных пломбаў, уніфікацыі электроннага дакументаабароту, упарадкавання ўвозу прадукцыі марскога промыслу, прадухілення выпадкаў ілжэтранзіту тавараў.
Весці перамовы і падпісваць пратакол упаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.