Reform.news

Рэйтынг адабрэння Трампа абнавіў антырэкорд

Рэдакцыя Reform.news · 20 кастрычніка 2026, 10:55

https://reform.news/be/rjejtyng-adabrjennja-trampa-abnavi-antyrjekord/

Рэйтынг адабрэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа абнавіў антырэкорд. Як паведамляе Reuters, паводле даных апытання Reuters/Ipsos, палітыку прэзідэнта ўхваляе 31% амерыканцаў. Папярэдні мінімум рэйтынгу адабрэння Трампа складаў 33%.

Не ўхваляюць прэзідэнта 68% удзельнікаў апытання.

У рамках даследавання рэспандэнтам таксама задалі пытанне пра выбары ў Кангрэс. 47% зарэгістраваных выбаршчыкаў выбралі б Дэмакратычную партыю, а 35% – Рэспубліканскую. Гэта таксама самая вялікая перавага дэмакратаў над рэспубліканцамі ў рамках апытанняў Reuters/Ipsos. Два тыдні таму Дэмпартыя апярэджвала сапернікаў толькі на 7 п.п.

Нагадаем, выбары ў Кангрэс пройдуць у ЗША 3 лістапада.

Рэклама

Пакінуць адказ