Reform.news

BELPOL паведаміў пра масіраваную атаку на сайт пасля публікацыі даклада аб мілітарызацыі Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 21:59

https://reform.news/be/belpol-pavedami-pra-masiravanuju-ataku-na-sajt-paslja-publikacyi-daklada-ab-militaryzacyi-belarusi/

Сайт BELPOL другія суткі падвяргаецца масіраванай атацы. У арганізацыі звязалі яе з публікацыяй даклада, прысвечанага мілітарызацыі Беларусі, уцягванню беларускай эканомікі ў ваенна-прамысловую сістэму і наступствам палітыкі рэжыму.

У прыватнасці, робяцца спробы атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі сайта і ўмяшацца ў яго працу.

У BELPOL падкрэслілі, што даныя аб крыніцах арганізацыі на сайце не захоўваюцца. На рэсурсе размяшчаюцца матэрыялы, прызначаныя для публічнага распаўсюджвання, таму спробы атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі, паводле заявы арганізацыі, не пагражаюць адчувальнай інфармацыі.

“Мы прымаем неабходныя меры для абароны сайта і працягваем сачыць за сітуацыяй. Спробы ўмяшання ў нашу працу не зменяць галоўнага: BELPOL працягне расследаваць дзейнасць рэжыму Лукашэнкі, раскрываць факты і публікаваць вынікі сваёй працы”, – заявілі ў BELPOL.

Рэклама

Пакінуць адказ