Анастасія Махамет пераходзіць на працу ў Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне
Рэдакцыя Reform.news · 9 кастрычніка 2026, 16:53
https://reform.news/be/anastasija-mahamet-perahodzic-na-pracu-misiju-djemakratychnyh-sil-belarusi-va-ukraine/Анастасія Махамет пераходзіць на працу ў Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне, якую ўзначальвае Вольга Зазулінская, паведамілі ў прэс-службе Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Раней Махамет займала пасаду намесніцы прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы.
Нагадаем, сёння на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы прызначылі Вераніку Станкевіч. Акрамя таго, у Святланы Ціханоўскай з’явіліся два новыя дарадцы. Юлія Міцкевіч будзе займацца пытаннямі раўнапраўя і інклюзіўнасці, а Станіслаў Салавей стаў дарадцам па пытаннях аховы здароўя.
