Зазор для дыхання: Ambasada Kultury збірае беларускіх і міжнародных мастакоў у Берліне на выставе Luft suchen
Reform.news · 9 кастрычніка 2026, 12:36
https://reform.news/be/zazor-dlya-dyhannya-ambasada-kultury-zbirae-belaruskih-i-mizhnarodnyh-mastako-u-berline-na-vystave-luft-suchen/Слова «люфт» у тэхнічным ужытку азначае невялікі зазор паміж дэталямі, без якога трэнне ўзмацняецца, а рух замярзае. Незалежная ініцыятыва Ambasada Kultury бярэ гэтае паняцце за аснову новага двухчасткавага выставачнага праекта Luft suchen, які прайдзе ў прасторы Halfsister у Берліне з кастрычніка па лістапад.
«Люфт тут звязаны са свабодай, часам і бяспекай, але таксама з далікатнай працай падтрымання сувязяў у сітуацыі ціску», — адзначаюць арганізатары. Працы мастакоў народжаныя з розных умоў напружання — палітычных, міграцыйных, сацыяльных і асабістых.
Куратаркай праекта выступае Liso Stec, куратарка публічнай праграмы – Валянціна Кісялёва.
«Luft suchen прапануе думаць пра выставу як пра пошук паветра паміж дэталямі рэчаіснасці. Гэта прастора, у якой можна распазнаць ціск і адначасова шукаць магчымасць руху, дзе асабістае перажыванне сустракаецца з супольным, а нематэрыяльнае паступова атрымлівае форму», — падкрэсліваюць стваральнікі.
Першая выстава Luft suchen I, якая пройдзе 14–18 кастрычніка, працуе з памяццю, слядамі і павольным глядзеннем, калі значэнне толькі праступае праз матэрыю.
Сярод удзельнікаў: Ганна Школьнікава, Аляксандр Камароў, Вола Бевза.
Highlights публічнай праграмы — куратарская экскурсія па-беларуску (16 кастрычніка, 18:30) з Liso Stec, Валянцінай Кісялёвай і Ганнай Чыстасердавай, а таксама мадэраваная дыскусія з архітэктаркай Аксанай Гурыновіч пра прастору для дзеяння.
Другая частка Luft suchen II адбудзецца 11–15 лістапада. Гэты выстава звяртаецца да таго, як досвед мінулага ўваходзіць у сучаснасць праз рытуал, духоўныя практыкі і залечванне.
Сярод удзельнікаў: Аляксандра Конанчанка, Ута Бекая, Марына Напрушкіна.
Highlights публічнай праграмы: Blessing Workshop ад Аляксандры Конанчанка, лекцыя перформера Міхаіла Гуліна «Lecture for Non-Human and Human Agents» (па-беларуску) і перформанс «Хора здзяйснення жаданняў» Каці Кая.
Праект распачне сваю працу 14 кастрычніка, а 18:30 у Halfsister Berlin (Torgauer Straße 1).
Падрабязней дазнацца пра праграму Luft suchen можна тут.
Падзея ладзіцца пры падтрымцы Дацкага інстытута культуры і арганізацыі RAZAM e.V.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
