Ад удару Расіі па аўтобусах у Краматорску загінулі 30 чалавек
Рэдакцыя Reform.news · 8 кастрычніка 2026, 15:10
https://reform.news/be/ad-udaru-rasii-pa-a-tobusah-u-kramatorsku-zaginuli-30-chalavek/Раніцай 8 кастрычніка Расія ўдарыла па двух рэйсавых аўтобусах у Краматорску Данецкай вобласці Украіны. Загінулі 30 чалавек, не менш за 18 атрымалі раненні.
Як паведамляе мэрыя горада, удар быў нанесены КАБам. Рух грамадскага транспарту ў Краматорску спынены.
«Расійская бомба фактычна ўдарыла па дзвюх маршрутках. Частку загінулых дагэтуль не ўдалося апазнаць з-за цяжкасці атрыманых траўмаў», — заявіў Зяленскі.
Зяленскі паабяцаў адказ Расіі на ўдар.



