ЗША і Расія вядуць перамовы пра “Паўночныя патокі” – Reuters
Рэдакцыя Reform.news · 8 кастрычніка 2026, 12:04
https://reform.news/be/zsha-i-rasija-vjaduc-peramovy-pra-pa-nochnyja-patoki-reuters/ЗША і Расія працягваюць абмяркоўваць “Паўночныя патокі”. Паводле інфармацыі Reuters, высокапастаўленыя расійскія і амерыканскія асобы вялі перамовы аб прыцягненні амерыканскага інвестара ў газаправоды, якія ідуць у Германію.
У абмеркаваннях, у прыватнасці, удзельнічалі зяць Трампа Джарэд Кушнер і кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.
Дзмітрыеў і Кушнер за апошні час сустракаліся двойчы. Крыніцы агенцтва паведамляюць, што тэма газаправодаў таксама была ў парадку дня сустрэч.
Разам з тым прадстаўнік Белага дома адказаў агенцтву, што апошнім часам абмеркаванняў па “Паўночных патоках” не было.
Дзмітрыеў у верасні таксама сустракаўся з прадстаўнікамі Міністэрства энергетыкі і Мінфіна ЗША.
Крыніцы агенцтва ацэньваюць здзелку як малаверагодную. Гэтаму перашкаджаюць санкцыі як ЗША, так і Расіі.
Прэс-сакратар міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі заявіла, што ў Еўропе ёсць санкцыі на «Паўночны паток» і расійскі газ, а Германія ўжо знайшла альтэрнатывы. Яна адзначыла, што любое паўторнае адкрыццё газаправодаў патрабуе адабрэння ўрада, і гэтага не жадаюць.
