Reform.news

Латвія падоўжыла аперацыю супраць нелегальнай міграцыі на беларускай мяжы да канца года

Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 15:30

https://reform.news/be/latvija-pado-zhyla-aperacyju-suprac-nelegalnaj-migracyi-na-belaruskaj-mjazhy-da-kanca-goda/

Латвія падоўжыла аперацыю Vilkatis («Пярэварацень») па барацьбе з нелегальнай міграцыяй на беларускай мяжы да 31 снежня гэтага года. Рашэнне было прынята латвійскім урадам 6 кастрычніка.

«Улічваючы, што па-ранейшаму працягваецца ліквідацыя пашкоджанняў памежнай інфраструктуры, выкліканых штормам 22–23 жніўня, а таксама ўмацаванне патэнцыялу Дзяржаўнай памежнай аховы, у тым ліку за кошт пашырэння выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў, урад прыняў рашэнне падоўжыць правядзенне аперацыі па забеспячэнні бяспекі. Такім чынам, і надалей будзе ўзмоцнены кантроль за бяспекай на латвійска-беларускай мяжы, каб не дапусціць нелегальнай міграцыі», — паведамляе памежная служба Латвіі.

З пачатку дзеяння аперацыі латвійскія памежнікі спынілі больш за 1400 чалавек пры спробе незаконнага перасячэння мяжы. Некалькі перавозчыкаў мігрантаў былі затрыманыя. Таксама былі выяўленыя і ліквідаваныя два тунэлі, якія вялі з беларускага боку.

Аперацыя была пачатая 11 жніўня і першапачаткова павінна была завяршыцца ў верасні, але яе падоўжылі да кастрычніка.

Рэклама

Пакінуць адказ