Шпіёнскі трылер пра Беларусь і яшчэ 12 кніг забаранілі ў Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 07:20
https://reform.news/be/shpijonski-tryler-pra-belarus-i-jashchje-12-knig-zabaranili-belarusi/Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольнае нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”.
У яго дададзены шпіёнскі раман Марка Леві “Ноа”. Раней ён ужо быў унесены ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Дзеянне рамана разгортваецца ў 2020-2022 гадах. Вясной 2020 года хатняя гаспадыня Святлана атрымала перамогу на прэзідэнцкіх выбарах пасля 27-гадовага кіравання дыктатара Лучына. Спецслужбы вывозяць Святлану з дзецьмі за мяжу, а яе мужа Мікалая адпраўляюць у турму. У Беларусі пачынаюцца рэпрэсіі. У Мінску гіне журналістка, якая расследавала карупцыю сярод вышэйшага кіраўніцтва.
Акрамя таго, у спіс дадалі яшчэ 12 твораў:
- «Злачынствы ў малюнках для дзяцей. Хто вінаваты?» Мадэста Гарсія,
- «Злачынствы ў малюнках: Забойства ці самагубства?» Мадэста Гарсія,
- «Прыстанішча смерці», Марал Атмаджа,
- «Ненадзейная кроў», Марыя Салаўёва,
- «Ілюзія падзення», Лія Аструм,
- «Арахнід», І.В.Афелія,
- «Кангруэнт», Вераніка Дэсманд,
- «Тыя нямногія, што нясуць смерць», Алексіс Патан,
- «Тыя нямногія, што нясуць цемру», Алексіс Патан,
- «Даражэнькая», Сі Джэй Ск’юз,
- «Пакой», Х’юберт Сэлбі-мал.,
- «Спіс ценяў», Джэйд Прэслі.
Цяпер у спісе Мінінфарма ўжо 271 твор.
