Reform.news

BELPOL: МЗКЦ паставіць расійскім «Оборонительным системам» 30 шасі

Рэдакцыя Reform.news · 5 кастрычніка 2026, 12:25

https://reform.news/be/belpol-mzkc-pastavic-rasijskim-oboronitelnym-sistemam-30-shasi/

Ініцыятыва былых сілавікоў BELPOL выявіла і апублікавала дакументы аб заключэнні кантракта паміж Мінскім заводам колавых цягачоў (ААТ «МЗКЦ») і маскоўскім АТ «Оборонительные системы».

Ён прадугледжвае пастаўку ў 2027–2029 гадах 30 колавых шасі: 20 шасі МЗКЦ-8021-021, а таксама па пяць шасі МЗКЦ-8022-021 і МЗКЦ-80211-021. Сума кантракта складае 10,645 млн долараў.

BELPOL адзначае, што шасі МЗКЦ-8021/8022 ствараліся для размяшчэння элементаў зенітнага ракетнага комплексу «Пячора-2М» (С-125), а пазней таксама выкарыстоўваліся для сістэм супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйных станцый.

Рэклама

Пакінуць адказ