Reform.news

Снарад трапіў у рэйсавы аўтобус на мяжы Украіны і Малдовы

Рэдакцыя Reform.news · 5 кастрычніка 2026, 11:15

https://reform.news/be/snarad-trapi-u-rjejsavy-a-tobus-na-mjazhy-ukrainy-i-maldovy/

Сёння раніцай расійскі снарад трапіў у рэйсавы аўтобус на мяжы Украіны і Малдовы.

Як паведамілі ў Памежнай паліцыі Малдовы, снарад упаў побач з пунктам пропуску Паланка, адрыкашэціў ад зямлі і трапіў у рэйсавы аўтобус, які стаяў каля шлагбаума. Адзін малдоўскі паліцэйскі атрымаў лёгкае раненне, таксама пашкоджаная кантрольная кабіна. Іншых пацярпелых няма.

Інцыдэнт адбыўся каля 9:38. КПП «Паланка — Маякі-Удобнае» часова закрылі.

«Памежная паліцыя сумесна з Мытнай службай пастаянна сочаць за сітуацыяй з мэтай яе ўрэгулявання і падтрымання сувязі з кампетэнтнымі органамі Украіны.

Грамадзянам настойліва рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак у гэты раён, а ў выпадку выяўлення беспілотнікаў або выбухаў паблізу мяжы захоўваць спакой, схавацца ў бяспечным месцы, у сваіх дамах, і кіравацца выключна інфармацыяй, якая перадаецца ўладамі», — гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

Рэклама

Пакінуць адказ