Reform.news

У Брэсце каля мяжы з Польшчай паставяць 50-метровую стэлу са сцягам

Рэдакцыя Reform.news · 29 верасня 2026, 11:04

https://reform.news/be/u-brjesce-kalja-mjazhy-z-polshchaj-pastavjac-50-metrovuju-stjelu-sa-scjagam/

У Брэсце каля аднайменнага пункта пропуску на мяжы з Польшчай плануюць паставіць 50-метровую стэлу, на якой будзе лунаць дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. Пра гэта паведамляе БелТА.

«Асноўны пасыл — добраўпарадкаваць кальцо і стварыць архітэктурны комплекс, які стане візітнай карткай на ўездзе ў Брэст, Беларусь і ЕАЭС. Даручылі прапрацаваць магчымыя варыянты стэлы. Адзін з варыянтаў вынесены на грамадскае абмеркаванне», — расказаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі.

Гэты варыянт прадугледжвае будаўніцтва ўязнога знака са стэлай вышынёй 50 метраў, на якой будзе лунаць сцяг. У корпус стэлы могуць уманціраваць святлодыёдны экран, на якім будуць трансляваць сімволіку Брэста і краіны, прывітальныя паведамленні, сацыяльную інфармацыю, паказваць час і прагноз надвор’я.

Грамадскія абмеркаванні архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі ўязнога знака праводзяцца па 12 кастрычніка.

Выява: Брэсцкі гарвыканкам
Выява: Брэсцкі гарвыканкам
Рэклама

Пакінуць адказ