Reform.news

Праблемы беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі абмеркавалі ў Італіі

Рэдакцыя Reform.news · 23 верасня 2026, 21:03

https://reform.news/be/prablemy-belarusa-z-pratjerminavanymi-pashpartami-abmerkavali-italii/

У калегіі адвакатаў Фларэнцыі прайшла рабочая сустрэча, прысвечаная прававым праблемам беларусаў у Італіі. Асноўнай тэмай стала сітуацыя з беларускімі грамадзянамі, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпартоў і якія не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новых дакументаў.

З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі кіраўніца Цэнтра беларускай супольнасці і прадстаўніца Народнага пасольства Беларусі ў Італіі Юлія Юхно, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў і праваабаронца «Вясны», былы палітвязень Уладзімір Лабковіч.

Удзельнікі таксама абмеркавалі прававую сітуацыю ў Беларусі, палітычна матываваны пераслед і транснацыянальныя рэпрэсіі, рызыкі для беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, пры вяртанні ў краіну, а таксама пытанні міжнароднай абароны, легалізацыі і дакументавання беларусаў у Італіі.

Бакі дамовіліся развіваць супрацоўніцтва паміж беларускай і італьянскай юрыдычнымі супольнасцямі і ўмацоўваць прававую абарону беларусаў у Італіі, паведамілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Рэклама

Пакінуць адказ