Reform.news

«Вішчаў, крычаў і хрыпеў»: выйшаў тызер серыяла «Пукст на Поўначы»

Рэдакцыя Reform.news · 23 верасня 2026, 12:52

https://reform.news/be/vishcha-krycha-i-hrype-vyjsha-tyzer-seryjala-pukst-na-po-nachy/

30 верасня на YouTube-канале «Саша, што ты нясеш?!» пачне выходзіць новы дакументальны серыял Reform.news. Яго герой і апавядальнік Сяргей Пукст адпраўляецца на Поўнач — успамінаць, здзіўляцца і высвятляць, што звязвала незалежную Беларусь з нардычнымі краінамі.

Замест храналогіі дыпламатычных адносін — асабістыя гісторыі. Пукст успамінае свае паездкі ў Фінляндыю, беларускі андэрграўнд у Даніі, скандынаўскую музыку, літаратурныя пераклады і культурныя непаразуменні. Атрымаўся аповед пра Поўнач без турыстычнага захаплення і дыпламатычнай асцярожнасці.

Усяго ў серыяле пяць эпізодаў. Першы выйдзе 30 верасня, наступныя — кожную сераду.

Аўтар сцэнарыя і вядучы — Сяргей Пукст. Рэжысёр — Арцём Лобач. Здымачнай пляцоўкай серыяла стаў варшаўскі бар Redakcja — новая культурная прастора каманды Reform.news.

Праект створаны Reform.news пры падтрымцы Nordic Council of Ministers.

Рэклама

Пакінуць адказ