Магчымасць выкупу арэнднага жылля ў працадаўцы можа з’явіцца ў Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 22 верасня 2026, 14:22
https://reform.news/be/magchymasc-vykupu-arjendnaga-zhyllja-pracada-cy-mozha-z-javicca-belarusi/Работнікі прадпрыемстваў, якія пражываюць у арэндным жыллі, прадастаўленым па месцы працы, могуць атрымаць магчымасць з часам выкупіць яго. Такая прапанова сёння абмяркоўвалася на нарадзе ў Лукашэнкі. Пра гэта пасля мерапрыемства расказаў віцэ-прэм’ер Аляксандр Церахаў.
“Магчымасць выкупу арэнднага жылля таксама абмяркоўвалася на нарадзе. Мы разглядалі якраз зыходзячы з неабходнасці замацавання кадраў на канкрэтных прадпрыемствах. Менавіта тое жыллё, якое будзе будавацца на прадпрыемствах”, — сказаў ён, перадае БелТА.
Церахаў дадаў, што прапанова будзе прапрацаваная. Аднак для выкупу давядзецца прапрацаваць у працадаўцы больш за 10 гадоў.
“Даручана, каб мы стварылі магчымасць выкупу гэтага арэнднага жылля пасля дасягнення пэўнага стажу працы. Дапусцім, 15, 20, 25 гадоў”, — сказаў ён.
Віцэ-прэм’ер адзначыў, што сёлета прадпрыемствы пабудуюць для сваіх работнікаў каля 600 кватэр.
