Reform.news

Літоўскія кантрабандысты беларускіх цыгарэт абышліся буйнымі штрафамі

Рэдакцыя Reform.news · 21 верасня 2026, 14:47

https://reform.news/be/lito-skija-kantrabandysty-belaruskih-cygarjet-abyshlisja-bujnymi-shtrafami/

У Літве вынесены прысуд двум грамадзянам краіны, якія ў студзені мінулага года забіралі кантрабандныя цыгарэты, перакінутыя з Беларусі з дапамогай метэазонда.

Як паведамляе LRT, мужчыны былі прызнаныя вінаватымі ў кантрабандзе і незаконным абароце тавараў, якія абкладаюцца акцызамі, у складзе арганізаванай групы.

За гэта ім былі прызначаныя буйныя штрафы ў памеры 10 тыс. і 9 тыс. еўра.

Паводле даных крымінальнай справы, 7-8 студзеня 2025 года мужчыны забралі не менш за 2,5 тыс. пачкаў цыгарэт «Minsk Super Slims» і «NZ Gold».

Рэклама

Пакінуць адказ