ЗША здымуць санкцыі з “Лакафарбы” і “Беллеспаперапрама”. Будуць вызваленыя 25 чалавек — Коўл
Рэдакцыя Reform.news · 16 верасня 2026, 11:50
https://reform.news/be/zsha-zdymuc-sankcyi-z-lakafarby-i-bellespaperaprama-buduc-vyzvalenyja-25-chalavek-ko-l/ЗША здымуць санкцыі з лідскага ААТ “Лакафарба”, а таксама канцэрна “Беллеспаперапрам”. Пра гэта заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл. Пры гэтым на волю выйдуць 25 чалавек у Беларусі.
“У якасці жэсту добрай волі Беларусь вызваліць 25 чалавек. Злучаныя Штаты ў сваю чаргу здымуць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — “Лакафарба” і “Беллеспаперапрам”, — прыводзіць словы Коўла БелТА.
Ён таксама адзначыў, што на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам быў дасягнуты вялікі прагрэс.
“Вялікае задавальненне ў чарговы раз быць у гэтай краіне. Вельмі доўга праводзілі нашы перамовы. Гэтыя перамовы працягнуцца. Мы дасягнулі вялікага прагрэсу, з майго пункту гледжання. І мы працягнем нашу сумесную працу”, — сказаў Коўл.
“Мы ўзгаднілі прамежкавы дагавор, дамоўленасць”, — дадаў ён.
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка ўжо паведаміў пра пачатак вызвалення палітвязняў.
