FIS дазволіла беларусам удзельнічаць у індывідуальных спаборніцтвах у нейтральным статусе
Рэдакцыя Reform.news · 2 верасня 2026, 16:04
https://reform.news/be/fis-dazvolila-belarusam-udzelnichac-u-indyvidualnyh-spabornictvah-u-nejtralnym-statuse/Савет Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборда (FIS) вызначыў умовы ўдзелу спартсменаў з беларускім і расійскім спартыўным грамадзянствам у спаборніцтвах у сезоне-2026/27. Рашэнне было прынята 1 верасня на пасяджэнні савета FIS у швейцарскім Туне пасля разгляду апошніх рашэнняў Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Беларускія і расійскія спартсмены, а таксама суправаджальны персанал змогуць быць дапушчаныя да спаборніцтваў FIS пры ўмове падпісання дэкларацыі аб нейтралітэце, заснаванай на шэрагу прынцыпаў, устаноўленых федэрацыяй. Іх выкананне будзе пастаянна кантралявацца, а за парушэнні прадугледжаныя санкцыі, заявілі ў аранізацыі.
Удзел спартсменаў дазволены толькі ў індывідуальных спаборніцтвах. На турнірах забаронена выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі, уключаючы сцягі, гімны і форму. Акрамя таго, спартсмены павінны выконваць усе дзейныя патрабаванні FIS у галіне барацьбы з допінгам.
