Reform.news

КДК закрыў у Брэсце крамы з-за пратэрмінаваных вэйпаў

Рэдакцыя Reform.news · 1 верасня 2026, 13:30

https://reform.news/be/kdk-zakry-u-brjesce-kramy-z-za-pratjerminavanyh-vjejpa/

Камітэт дзяржкантролю паведаміў аб прыпыненні працы чатырох гандлёвых аб’ектаў у Брэсце. Усяго ж кантралёры праверылі сем пунктаў, якія гандлявалі электроннымі сістэмамі курэння і нікацінзмяшчальнымі вырабамі.

У продажы былі выяўленыя вадкасці і нетытунёвыя нікацінзмяшчальныя вырабы са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, у некаторых выпадках пратэрміноўка дасягала 900 дзён. Таксама прадаваліся вадкасці з перавышэннем устаноўленай нормы ўтрымання нікаціну. Акрамя таго, выявілі вадкасці без маркіроўкі, на частку тавару адсутнічала дакументацыя. У асартыменце былі і вадкасці, увезеныя на тэрыторыю краіны нелегальна.

Кантрафактная і пратэрмінаваная прадукцыя канфіскаваная з абарачэння.

Рэклама

Пакінуць адказ