Трое замежнікаў атруціліся грыбамі ў Лідзе
Рэдакцыя Reform.news · 26 жніўня 2026, 12:31
https://reform.news/be/troe-zamezhnika-atrucilisja-grybami-lidze/Трое замежнікаў атруціліся, як мяркуецца, бледнымі паганкамі ў Лідзе, паведамляе «Лідская газета».
Трое замежнікаў сабралі грыбы каля гандлёвага цэнтра «ЛідаРарк» у Лідзе. Яны прыгатавалі і з’елі грыбы, а затым адчулі сябе дрэнна. 19 жніўня з дыярэяй і ванітамі іх шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Праз два дні пацярпелых перавялі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне. Двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін — у таксікалагічным аддзяленні.
Устаноўлена, што замежнікі сабралі і з’елі белыя пласціністыя грыбы. Як мяркуецца, гэта была бледная паганка.
