Апазнанне альпіністаў, спушчаных з Карумду, прызначана на 27 жніўня
Рэдакцыя Reform.news · 26 жніўня 2026, 09:56
https://reform.news/be/apaznanne-alpinista-spushchanyh-z-karumdu-pryznachana-na-27-zhni-nja/Апазнанне цел двух альпіністаў, спушчаных з Карумду, прызначана на 27 жніўня. Пра гэта паведамляецца на сайце, прысвечаным пошукам двух беларускіх і літоўскага альпіністаў, якія зніклі ў пачатку месяца пасля ўзыходжання на пік у Кыргызстане.
«Верталёт спусціў два целы ў Сары-Таш. Адтуль у суправаджэнні міліцыі іх даставілі ў морг горада Ош. Апазнанне прызначана на 27 жніўня. Да яго мы не называем імёнаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Пошукі трэцяга ўдзельніка экспедыцыі працягваюцца.
Нагадаем, беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў падняліся на пік Карумду ў Кыргызстане. 2 жніўня група паведаміла, што пачала спуск, але да прызначанай кропкі не выйшла. Была арганізавана маштабная пошукавая аперацыя.