Казахстанскі НПЗ будзе пастаўляць бензін у Расію
Рэдакцыя Reform.news · 25 жніўня 2026, 13:37
https://reform.news/be/kazahstanski-npz-budze-pasta-ljac-benzin-u-rasiju/Казахстанскі НПЗ «Кандэнсат» будзе пастаўляць у РФ 70% бензіну і дызпаліва, якія выпускаюцца. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Казахстана Ерлан Аккенжэнаў.
“На сённяшні момант у нас ёсць дамоўленасць, што да 30% запатрабаваных нафтапрадуктаў: бензіну і дызеля — будзе заставацца ў Казахстане, астатняе будзе адпраўляцца ў Расію”, – цытуе міністра “Інтэрфакс”.
Ён удакладніў, што пастаўкі будуць весціся чыгуначным транспартам, таму «ўсё будзе залежаць ад прапускной здольнасці».
