Reform.news

Польская мытня знайшла цыгарэты ў руберойдзе. Затрыманы грамадзянін Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 25 жніўня 2026, 14:28

https://reform.news/be/polskaja-mytnja-znajshla-cygarjety-ruberojdze-zatrymany-gramadzjanin-belarusi/

Польская мытна-падатковая служба выявіла ў пункце пропуску “Баброўнікі” на мяжы з Беларуссю буйную партыю кантрабандных цыгарэт.

40-гадовы грамадзянін Беларусі кіраваў грузавіком, які паводле дакументаў перавозіў руберойд. Машыну накіравалі на рэнтген, а затым правялі агляд. У рулонах было схавана больш за 150 тыс. пачак цыгарэт. Партыю кантрабанды ацанілі ў 3 млн злотых.

Суд пастанавіў заключыць мужчыну пад варту. Распачатая крымінальная справа.

Рэклама

Пакінуць адказ