Урад накіруе 1,5 млн рублёў на рамонт у крымскім санаторыі “Белоруссия”
Рэдакцыя Reform.news · 25 жніўня 2026, 07:14
https://reform.news/be/urad-nakirue-1-5-mln-rubljo-na-ramont-u-krymskim-sanatoryi-belorussija/Савет міністраў пастановай №429 ад 24 жніўня распарадзіўся выдзеліць 1,5 млн рублёў на капітальны рамонт вытворча-бытавога комплексу, размешчанага на тэрыторыі санаторыя “Белоруссия” ў Крыме. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Сродкі атрымае Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Яны будуць выдзеленыя за кошт скарачэння выдаткаў Кіраўніцтва на іншыя мэты, уключаючы міжнародную дзейнасць і СМІ.
Акрамя таго, той жа пастановай прадугледжана выдзяленне “Беллегпраму” сродкаў на рамонт будынка ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці». Амаль 2,5 млн рублёў будуць знойдзеныя за кошт скарачэння сродкаў, якія выдзяляюцца МНС.
