Палітзняволены Максім Урбановіч выйшаў на свабоду
Рэдакцыя Reform.news · 24 жніўня 2026, 16:52
https://reform.news/be/palitznjavoleny-maksim-urbanovich-vyjsha-na-svabodu/Палітзняволены Максім Урбановіч выйшаў на свабоду, паведамляе «Белсат» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Урбановіча затрымалі ў красавіку 2025 года. У чэрвені 2025 года яго прысудзілі да 1,5 года калоніі паводле артыкула аб удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Максім Урбановіч – брат Дзяніса Урбановіча, байца батальёна «Волат», які ваюе ва Украіне.
