Reform.news

Бяляцкі атрымае ўзнагароду за развіццё дэмакратыі

Рэдакцыя Reform.news · 20 жніўня 2026, 14:22

https://reform.news/be/bjaljacki-atrymae-znagarodu-za-razviccjo-djemakratyi/

Праваабаронца і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі атрымае яшчэ адну ўзнагароду. Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED) восенню ўручыць яму Medal of Democracy Service.

Узнагарода будзе ўручаная за шматгадовую працу па абароне свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.

«Мы ганарымся магчымасцю адзначыць яго выключную мужнасць і непахісную прыхільнасць дэмакратычнай будучыні Беларусі», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

NED – амерыканская няўрадавая некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1983 годзе. Яе місія — падтрымка развіцця дэмакратыі, правоў чалавека, свабоды СМІ, грамадзянскай супольнасці і незалежных прафсаюзаў па ўсім свеце.

Рэклама

Пакінуць адказ